Гурт сярэднявечнай музыкі дае вялікі сольны канцэрт да свайго 15-годдзя. Ён пройдзе 16 лістапада а 19-й га­дзіне ў Мінску ў Палацы культуры МАЗа.

Два білеты ад “Старога Ольсы” можна выйграць, даслаўшы ў рэдакцыю рэцэпт старажытнай беларускай стравы. Акрамя гэтага, трэба страву прыгатаваць і даслаць фота.

Чакаем вашых лістоў да 7 лістапада.

Наш электронны адрас: regionnews@rh.by.

Наш паштовы адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68-а.

Цана білетаў на канцэрт – ад 90 да 190 тысяч рублёў. Месцы продажу без нацэнкі ў Мінску: пераход Я.Коласа, каса ПК МАЗа. Набыць білеты можна і праз інтэрнэт на сайтах: kvitki.by, ticketpro.by. Усе студэнты, якія набудуць білет папярэдне, у дзень канцэрта атрымаюць кампакт-дыск у падарунак! Iнфалiнiя: +375 29 649 08 88.