Такое рашэння ёсць у пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №91. Афіцыйна яго апублікавалі у пятніцу, 31 кастрычніка, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Аб гэтым паведамляе карэспандэнт Белта.

Для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі ў суботу і нядзелю пры поўнай яго працягласці  – не больш за 2032 гадзіны за год, для шасцідзённага тыдня з выхадным у нядзелю – не больш за 2026 гадзін.

Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, нормы працоўнага часу ўстанаўліваюць кожны год. На іх аснове наймальнік складае графік працы, вызначае працягласць працоўнага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, а таксама кантралюе выкананне працягласці працоўнага часу, устаноўленага Працоўным кодэксам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.