Нацыянальны аператар электрасувязі ўвёў пеню за несваечасовую аплату рахункаў за паслугі электрасувязі.

Ад 1 лістапада паводле п.1 артыкула 366 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь у выпадку неаплаты абаненту будуць налічвацца працэнты за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

Каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, “Белтэлекам” рэкамендуе аплочваць паслугі не пазней за 25 дзень бягучага месяца. Пад новыя правілы падпадаюць усе абаненты “Белтэлекама, у тым ліку абаненты інтэрнэт-правайдэра byfly і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Паслугамі byfly на пачатак 2014 года карысталіся 1,8 млн беларусаў, тэлефоннай сувяззю – 4,3 млн.

“Наша ніва”.