Як паведаміў БелаПАН Краўчанка, аргкамітэт рыхтуе аргументацыю на карысць кананізацыі Скарыны, якую затым перадасць прадстаўнікам грэка-каталіцкай царквы.

“Свецкія асобы ў гэтым пытанні супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі той канфесіі, якая больш за ўсё ў гэтым зацікаўлена, такімі сёння з’яўляюцца грэка-каталікі. Затым мы будзем хадайнічаць перад кангрэгацыяй Ватыкана, якая займаецца пытаннямі кананізацыі”, – распавёў ён.

Па словах Краўчанкі, 20 гадоў таму ён прапаноўваў праваслаўнай царкве дапамагчы ў пытанні кананізацыі беларускага першадрукара.

“Я асабіста некалькі разоў размаўляў на гэты конт з уладыкам Філарэтам, прасіў яго хоць бы папярэдне разгледзець гэтае пытанне. Аднак справа не зварухнулася, бо праваслаўная царква, на жаль, разглядае Скарыну як ерэтыка”, – адзначыў ён.

БелаПАН.