У пункце пропуску “Беняконі” Ашмянскай мытні ў грузавіку, які ехаў з Літвы ў Расію, мытнікі знайшлі  тавары коштам больш за 1,5 млрд рублёў. Пра гэта паведамілі ў Аддзеле ідэалагічнай працы Ашмянскай мытні.

Грузавік перасякаў мяжу ў суботу, 18 кастрычніка. Пры даглядзе аўтамабіля, які, паводле дакументаў, перавозіў мэблевую фурнітуру і ручкі, былі знойдзеныя таксама незадэклараваныя тавары: наборы алоўкаў, наборы для школьнікаў, наборы крэйды, прэсаваны вугаль, наборы пэндзляў, наборы для эскізаў і графітавыя наборы. Мэблевай фурнітуры таксама аказалася больш, чым было заяўлена ў дакументах.

Па папярэдняй ацэнцы незадэклараваны груз ацэнены на 1,5 мільярды рублёў. Тавар канфіскаваны.