4 лістапада кіраўніцтва беларускага прадпрыемства “Анега” запрасіла журналістаў, каб паказаць ім, як вырабляецца навінка брэнда – чыпсы ў шакаладзе.

Фотагалерэя месціцца справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.

Пакуль выпушчана лімітаваная партыя унікальнай прадукцыі – 120 тысяч пачкаў. Чыпсы ў кожны пачак збіраюцца ўручную.

Генеральны дырэктар групы кампаній “Анегаsnack” Сяргей Мета выступіў гідам прэсы па цэхах завода ў Калодзішчах, распавёў пра нюансы тэхналогіі і бліжэйшыя планы.

Кампанія “Анега” – найбуйнейшы вытворца снэкаў ў нашай краіне – ужо адгрузіў першыя партыі навінкі пад маркай JustBrutal у крамы Беларусі і чакае рэакцыі спажыўцоў.

БелаПАН.