У Маладзечне на рынку райспажыттаварыства пачалі прадаваць ёлкі, сосны, цацкі і маленечкія падарункі да Новага года.
Ёлкі з бляскам, з белымі і салатавымі галінкамі можна купіць ад 50 да 450 тысяч рублёў у залежнасці ад памеру. Вышынёй яны ад 60 да 230 сантыметраў.
Ёлкі з бляскам, з белымі і салатавымі галінкамі можна купіць ад 50 да 450 тысяч рублёў у залежнасці ад памеру.
Сосны можна выбраць аднатонныя, з салатавымі, белымі і залатымі галінкамі. Памеры іх ад 100 да 350 сантыметраў. Цана – ад 150 тысяч рублёў да 1 мільёна 400 тысяч рублёў.
Сосны можна выбраць аднатонныя, з салатавымі, белымі і залатымі галінкамі.
Ёлкі і сосны прэміум-класа “Люкс” можна купіць за 300 – 700 тысяч рублёў, у залежнасці ад памеру. Яны ад 100 да 230 сантыметраў.
Ёлкі і сосны прэміум-класа “Люкс” можна купіць ад 100 да 230 сантыметраў.
Навагоднія цацкі каштуюць ад 8 да 140 тысяч рублёў. Рознакаляровая мішура – 14 тысяч рублёў за тры метры. Навагоднія падсвечнікі – 60 тысяч рублёў.
Рознакаляровая мішура – 14 тысяч рублёў за тры метры.
Навагодні званочак напомніць пра тое, што хутка свята.
У продажы таксама з’явіліся маленькія падарункі-магніцікі з сімвалам надыходзячага года – авечкі або казы, на іх пажаданні шчасця, багацця. Цана такога падарунку ад 10 да 15 тысяч рублёў. У падарунак можна таксама набыць керамічнага дзеда мароза і фігурку святочнага доміка.
У продажы таксама з’явіліся маленькія падарункі-магніцікі з сімвалам надыходзячага года – авечкі або казы.