У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 29 кастрычніка прайшла раённая гульня для акцябрат “Суперзорачка”.

У гульні ўдзельнічала 12 камандаў з устаноў адукацыі. У кожнай было па пяць дзяцей, паведаміла метадыст цэнтра Кацярына Нікіфарава.

Лепш з трыма заданнямі справіліся прадстаўнікі Вязынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. На другім месцы – каманда пачатковай школы №6 Вілейкі. Трэцяе заваявалі дзеці з сярэдняй школы №5 Вілейкі.

Фота забяспечана Кацярынай Нікіфаравай

Фота забяспечана Кацярынай Нікіфаравай