Колькасць непаўналетніх дзяўчат, якія нарадзілі ў 2013 годзе, па раёнах.

Раён Ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў
Астравецкі раён 5
Ашмянскі раён 5
Валожынскі раён 9
Вілейскі раён 4
Маладзечанскі раён 14
Мядзельскі раён 3
Смаргонскі раён 7 (сярод іх адна дзяўчына, якой няма 16 гадоў)

Каментуе загадчыца акушэрскага аддзялення Вілейскай ЦРБ Алена Мілонайць:

– У такім узросце дзяўчаты маральна яшчэ не гатовыя да родаў. Яны самі дзеці. Часцей за ўсё гэта незапланаваная цяжарнасць, і праходзіць яна па-рознаму. Часам лёгка, часам з цяжкасцямі. Але гэта залежыць не ад узросту, а ад стану здароўя.

Вядома, усё асабіста. Некаторыя без ускладненняў нараджаюць у 40 гадоў. А самая цяжкая цяжарнасць за маю практыку была ў 16-гадовай дзяўчыны.

Нараджаць ці не – справа самой цяжарнай. Гэта яе жыццё, яе лёс. Галоўнае, каб пры цяжарнасці дзяўчына стала на ўлік да 12 тыдняў. Тады мы можам за ёй назіраць і ў выпадку чаго дапамагчы вырашыць праблемы.

Аднак найлепш, каб дзяўчаты думалі перад тым, як зацяжарыць.