Сёлета ў кастрычніку Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праверыў выкананне санітарна-эпідэміялагічных  правілаў у месцах продажу прадуктаў.

Падчас праверкі ў двух месцах продажу гандлявалі прадуктамі з прайшоўшым тэрмінам прыдатнасці. У сямі месцах на прадуктах не было маркіроўкі або поўнай інфармацыі аб прадукце. У сямі гандлёвых пунктах няправільна захоўвалі сырую і гатовую прадукцыю, выкладалі тавары у вітрыны без латкоў, падносаў, захоўвалі тавары на падлозе без падтаварнікаў, стэлажоў.

Па выніках маніторынгу падрыхтаваныя два прадпісанні. Паводле іх, з абароту забяруць 17,7 кілаграма прадуктаў з непрыдатным тэрмінам выкарыстання або без ярлыкоў, аркушаў-укладышаў.  Склалі дзесяць рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў.

Пакупнікі, якія заўважылі факты парушэння продажу прадуктаў, павінны звярнуцца ў дадзены гандлёвы аб’ект, паказаць чэк на пакупку прадуктаў і зрабіць запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў.