Гарадская бібліятэка сёлета, хутчэй за ўсё, не запрацуе.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Вадзім Цар.
– Не ўсё так проста, як здаецца. Працэдура тэндэра на правядзенне праектных работ зацягнулася. Вынікі яго будуць вядомыя толькі 17 лістапада.
Магчыма, што бэлькі перакрыцця прывязуць з Ніжняга Тагіла.
– Чаму не з мясцовай вытворчасці?
– Яшчэ нічога не вырашана. У Ніжнім Тагіле могуць зрабіць пракат патрэбнай нам даўжыні. Бэлькі з іншых прадпрыемстваў давядзецца варыць, а гэта дадатковыя нязручнасці.
– У бібліятэцы пасля рамонту будзе заменены толькі дах?
– Акрамя даху плануем замяніць электраправодку, сістэму ацяплення і вентыляцыю.
Вадзім Цар запэўніў, што пасля рамонту ў бібліятэцы будзе знаходзіцца бяспечна.