Завяршаюць працы па пераўладкаванні скрыжавання дарог Р63 (Барысаў-Вілейка-Ашмяны) і Р28 (Мінск-Маладзечна-Нарач) ля Вілейкі.

Тут арганізавалі развязку с кругавым рухам. Цяпер аўтамабілі з Вілейкі едуць па крузе на Маладзечна, Смаргонь, Нарач. Кругавы рух транспарту пачаўся ад 27 кастрычніка, расказаў галоўны інжынер філіяла ДЭУ №63 “Мінскаўтадар-Цэнтра” Андрэй Пісарук. Поўны комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні завершаць у лістападзе.

Працы вядуцца па праграме мерапрыемстваў па бяспецы дарожнага руху. На іх плануюць выдаткаваць каля 1 мільярда 400 мільёнаў рублёў. Гэта сродкі з рэспубліканскага бюджэту.