На выхадны цёпла, месцамі туман. На наступным тыдні надвор’е абумовіць павышаны атмасферны ціск. Чакаецца цёплае надвор’е.

Галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова адзначае:

– На гэтым тыдні ў краіне было вельмі камфортнае надвор’е. Па сваім тэмпературным рэжыме гэтыя дні вярнулі нас ў пачатак кастрычніка.

Па яе словах, у сярэдзіне тыдня максімальныя тэмпературы дасягалі ад +10 да +15, па паўднёвым-усходзе краіны паветра прагравалася да +19.

– Такія высокія тэмпературы 5 лістапада, у сераду, былі адзначаныя на многіх метыястанцыях паўднёва-захада краіны за ўсю гісторыю метэаназіранняў, – заўважыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 7 лістапада, у краіне будзе цёпла. Паветраныя масы будуць паступаць з паўднёвага-захаду Еўропы, на паўночным-захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. На астатняй тэрыторыі краіны будзе сухое надвор’е. Раніцай і вечарам магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу ад +3 да +10. Па паўднёвым-усходзе яна панізіцца да 0. Днём ад +8 да +14. У паўднёвых раёнах да +19.

8 і 9 лістапада, у суботу і нядзелю, надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт і цёплыя паветраныя масы. Кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна па паўночным-захадзе. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ноччу ад +3 да +10. Днём ад +7 да +14. Па поўдні да +17.

У панядзелак, 10 лістапада, тэмпература паветра ноччу ад +2 да +9,днём ад +8 да +15. Да сярэдзіны тыдня стане халадней. Ноччу 0 +7. Максімальна днём ад +6 да +12. Па поўдні да +15.