Ад 1 снежня сям’я з трох чалавек за камунальныя паслугі будзе плаціць 442 тысячы рублёў. Цэны вырастуць на 5,8%.

Пры нарматыўным спажыванні плацяжы на камунальныя паслугі сям’і з трох чалавек у снежні ўзрастуць у параўнанні з лістападам на 22,6 тысячы рублёў. Цану разлічвалі на двухпакаёвую кватэру плошчай 48 м2.

Пераглядаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва будуць кожны год ад 1 студзеня.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідзіруюцца дзяржавай (акрамя тарыфу на капітальны рамонт жылога дома) індэксуюць кожны квартал: 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня з улікам росту даходаў насельніцтва.