На мінулым тыдні завяршыўся другі тур другога круга чэмпіянату Вілейскага раёна па валейболе.
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях 28 кастрычніка абыгралі 3:0 каманду аддзела адукацыі, спорту і турызму. Праз два дні з такім жа лікам “Энергазбыт” перамог “Першы Беларускі”.
Пасля двух тураў наперадзе каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях, распавёў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчага работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.