На сваёй пляцоўцы “Дынама-Маладзечна” 31 кастрычніка прымала “Юнацтва-Мінск”. І прайграла з лікам 1:3.
Адзіны гол ў “Дынама-Маладзечна” за некалькі хвілін да канца першага перыяду забіў Артур Абмётка. Ён зраўняў лік, а далей забівалі толькі хакеісты “Юнацтва-Мінск”.
Па завяршэнні матчу была бойка. Ужо пасля фінальнай сірэны Пратасеня жорстка сыграў супраць гульца “Дынама-Маладзечна” Знахаренкі. Наш абаронца паехаў разбірацца – і тут панеслася, паведамляе hcdinamo.by. Не было і традыцыйнага поціску рукі.
Фота hcdinamo.by.
Фота hcdinamo.by