Гэта – гімназія №7 Маладзечна, сярэднія школы №14 Маладзечна і №3 Вілейкі. А яшчэ – дзве ўстановы адукацыі са Смаргоні: гімназія і СШ №5.

Спіс ста лепшых навучальных устаноў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання гэтага года агучыла Міністэрства адукацыі. Але школы ды гімназіі размешчаныя ў спісе ў адвольным парадку: без месцаў і балаў.

Апроч спіса, партал TUT.BY прыводзіць яшчэ рэйтынг сярэдніх навучальных устаноў Беларусі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па асобных прадметах.

Дадзеныя па замове Міністэрства адукацыі збіраў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Найлепшыя вынікі ў рэспубліцы паміж устаноў адукацыі рэгіёну дасягнула гімназія Смаргоні – трэція месцы па рускай мове і хіміі. Чацвёртае месца па нямецкай мове – у гімназіі №10 Маладзечна.

Лепшыя вынікі ўстаноў рэгіёна па прадметах

 Руская мова

Месца

Установа

Бал

3

Гімназія Смаргоні 

74,75

69

СШ №5 Смаргоні

53,07

73

СШ №14 Маладзечна

52,26

85

СШ №3 Вілейкі

51,40

Беларуская мова

Месца

Установа

Бал

28

Лебедзеўская СШ (Маладзечанскі раён)

63,30

33

СШ №11 Маладзечна

61,58

40

Вілейская гімназія №1 “Логас”

58,46

51

Гімназія №10 Маладзечна

54,79

55

СШ №3 Вілейкі

54,40

67

Гальшанская СШ

52,50

68

СШ №14 Маладзечна

52,17

85

СШ №9 Маладзечна

48,06

Фізіка

Месца

Установа

Бал

43

СШ №3 Вілейкі

51,36

Матэматыка

Месца

Установа

Бал

6

Гімназія-інтэрнат Мядзела

62,50

46

СШ №14 Маладзечна

48,85

54

СШ №3 Вілейкі

43,85

 Хімія

Месца

Установа

Бал

3

Гімназія Смаргоні 

65,50

11

Гімназія №7  Маладзечна

62,42

29

СШ №5 Смаргоні

53,12

77

СШ №14 Маладзечна

36,36

Англійская мова

Месца

Установа

Бал

13

Гімназія № 6  Маладзечна

69,73

28

Гімназія Смаргоні 

65,46

52

СШ №14 Маладзечна

54,47

56

СШ №5 Смаргоні

52,86

59

Нарацкая СШ №2 

52,20

Нямецкая мова

Месца

Установа

Бал

4

Гімназія №10 Маладзечна

62,90

Гісторыя Беларусі 

Месца

Установа

Бал

56

СШ №5  Смаргоні

48,69

 Біялогія

Месца

Установа

Бал

7

Гімназія №7 Маладзечна

68,23

40

СШ №5 Смаргоні 

54,82

76

Мядзельская СШ№1

43,73

 
 

Каментар у тэму

Як гімназіі Смаргоні ўдалося трапіць і ў спіс 100 лепшых навучальных устаноў Беларусі, і заняць высокія месцы па выніках тэсціравання па хіміі, рускай мове? Пра гэта запытаў у дырэктара ўстановы Ірыны Дурэйка:

– Галоўнае – тое, што ў нашай гімназіі вельмі добры калектыў,  высокапрапрафесійныя педагогі. Найперш, гэта настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Самохіна. У яе не першы год некалькі навучэнцаў  набіраюць звыш за 90 балаў па цэнтралізаваным тэсціраванні. Яны выдатна рыхтуе навучэнцаў да алімпіяд: сёлета чатыры гімназісты сталі прызёрамі абласнога тура.

Сярод настаўнікаў хіміі трэба адзначыць Вольгу Грышан. Маладая настаўніца, працуе пяць год. Свае добрыя веды ўмее перадаць навучэнцам. Яна – настаўніца-эксперыментатар. У 2012-2014 гадах працавала па праекце “Адзін вучань – адзін камп’ютар”.

Цэлая сістэмы складзена ў гімназіі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Сур’ёзныя, глыбокія па змесце ўрокі, дзе адпрацоўваюць усе элементы праграмы. Да іх – факультатыўныя заняткі, плюс –  стымулюючыя заняткі для адораных вучняў. А яшчэ – платныя адукацыйныя паслугі.