У гэтыя дні па краіне праводзяцца Адзіныя дні здароўя. Такім чынам насельніцтва Вілейшчыны будуць прывучаць да здаровага ладу жыцця.

Як паведамляе interfax.by, у пазначаныя даты алкаголь дазволена прадаваць толькі ў пунктах грамадскага харчавання ў разліў. Як тлумачаць у райвыканкаме, гэта мерапрыемствы па прафілактыцы п’янства, алкагалізму.

Не выключана, што ініцыятыву вілейскіх уладаў забараніць у Адзіныя дні здароўя піць падхопяць і іншыя рэгіёны Беларусі.

Адзіны дзень здароўя 20 лістапада прымеркаваны да Сусветнага дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў, а 18 снежня прысвечаны прафілактыцы траўматызму.

Нагадаем, за незаконны продаж спіртнога заканадаўствам прадугледжаны штраф – да 20 базавых велічынь і канфіскацыя алкагольных напояў, што прадаюцца.

У сярэднім кожны беларус, старэйшы за 15-гадовы ўзрост, ужывае 17,5 літра чыстага спірту ў год. Мужчыны п’юць больш – 27,5 літра, пры гэтым жанчыны – 9,1 літра ў год. У той жа час у сярэднім па свеце людзі п’юць каля 6,2 літра чыстага спірту ў год.