У Нацыянальным банку спадзяюцца, што інфляцыя ў 2015 годзе не перавысіць 12%. Аб гэтым журналістам паведаміла 10 лістапада Надзея Ермакова, кіраўнік Нацбанка.

У Нацбанку плануюць, што сярэднегадавы курс долара ў 2015 годзе будзе 11 тысяч 300 рублёў – 11 тысяч 400 рублёў. А стаўка рэфінансавання, паводле вынікаў года, –  16-17%. 

Пры гэтым Надзея Ермакова адзначыла, што шмат будзе залежаць ад развіцця сітуацыі на сусветных рынках. Кіраўнік Нацбанка заўважыла, што ўрад мае адзін “базавы варыянт дзеянняў і шэсць запасных”.