У Беларусі прынята рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2015 годзе.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 10 лістапада 2014 г №1060, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Працоўныя дні ў 2015 годзе пераносяцца наступным чынам: з пятніцы 2 студзеня на суботу 10 студзеня. Такім чынам, беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар — 1, 2, 3, 4 студзеня.

5 і 6 студзеня — працоўныя дні, а затым зноў выхадны — 7 студзеня.

Акрамя таго, працоўны дзень з панядзелка 20 красавіка (Радаўніца — 21 красавіка, аўторак) пераносіцца на суботу 25 красавіка.

Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.