Удзень 10 лістапада выратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў шматкватэрным доме па вуліцы Кастрычніцкай у к. п. Нарач (Купа).

Патэлефанаваў у “службу 101” сусед. Ён убачыў, што ў суседняй кватэры – дым.

Прыехалі выратавальнікі і выцягнулі з задымленай кватэры на першым паверсе гаспадара. У яго – апёкі першай ступені 20% цела. Мужчыну шпіталізавалі.

У кватэры абгарэла канапа, пасцельныя рэчы. Пра гэта расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзяніс Малько.