У сталіцы 1-2 лістапада прайшоў конкурс прац даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Былі прадстаўлены працы з 22 раёнаў Міншчыны, а таксама з Літвы і Латвіі, паведамляе абласны інстытут развіцця адукацыі.

Найбольшага поспеху з прадстаўнікоў нашага рэгіёна дасягнула 11-класніца гімназіі №3 Маладзечна Карына Мышлён. Яна атрымала дыплом першай ступені ў секцыі “Нямецкая, французская і іспанская мова. Філалогія. Краіназнаўства”. Карына ў сваёй працы параўнала ўзровень пісьменнасці французскіх і беларускіх школьнікаў.

На рахунку яшчэ дзевяці прадстаўнікоў рэгіёна з Валожынскага, Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў – дыпломы другой і трэцяй ступеняў у розных секцыях.