У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Тэмпература +1..+6°C, максімальная днём +3..+9°C. Ціск будзе слаба расці цягам дня.

14 і 15 лістапада будзе сырое і прахладнае надвор’е. На Беларусі пераважна свежыя і вільготныя паветраныя масы.

14 лістапада ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дажджы. Месцамі туман. Мінімальная тэмпература ноччу 0..+5°C, максімальная днём +2..+9°C.

15 лістапада у асобных раёнах невялікі додж, мокры снег. Месцамі туман, слабая галалёдзіца. Ноччу -2..+4°C, днём -1..+5°C.