Спаборніцтвы па більярдзе адбыліся 8 лістапада ў цэнтры фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн”.

У іх прынялі ўдзел чатыры каманды. У кожнай былі па два чалавекі.

Перамагла каманда дзіцячага цэнтра “Надзея”, на другім месцы – прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, на трэцім  – Вілейскай ПМС.

Спаборніцтвы завяршалі круглагадовую спартакіяду сярод працоўных калектываў раёна, расказаў інструктар-метадыст цэнтра “Сатурн” Аляксандр Вайда.