У прэс-службе беларускага кіраўніцтва патлумачылі, што гаворка ідзе ў першую чаргу аб СТАА “Данпрод” Валожынскага раёна. У другую чаргу МРУП “Агракамбінат “Ждановічы”.

Таксама увядуць у эксплуатацыю ААТ “Барысаўскі мясакамбінат”, ААТ “Бальшавік-Агра” Салігорскага раёна, ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, ААТ “Слуцкі мясакамбінат”, КВФ “Прыбуж’е” Брэсцкага раёна, ААТ “Забалоцкі” Любанскага раёна (другі пускавы комплекс).

Скончаць будаўніцтва пяці свінакомплексаў

Іх будаўніцтва скончаць у наступным годзе. Сярод свінакомплексаў: СВК імя Чарняхоўскага Карэліцкага раёна, КУП “Уладзіміраўскі-Галоўчыцы” Нараўлянскага раёна, КСКП “Новая Ніва” Лельчыцкага раёна, ААТ “Камайскі-Агра” Пастаўскага раёна,  ГП “ЖодзінаАграПромЭліта” Смалявіцкага раёна.

Прэзідыум Савета Міністраў з удзелам кіраўнікоў аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, адказных за будаўніцтва свінагаспадарчых комплексаў, да канца лістапада разгледзяць пытанне аб рабоце па ўзнаўленні аб’ёмаў вытворчасці свініны. Плануюць, што на 1 студзеня 2016 года пагалоўе свіней ў краіне ўзрасце больш за 3,3 мільёна галоў, валавая вытворчасць у жывой вазе складзе 485 тысяч тон.

Такі вынік плануюць атрымаць за кошт даўкамплектавання пустых месцаў на дзейных свінакомплексах, уводу новых свінакомплексаў. Стаіць задача павялічыць сярэднясутачныя прывагі свіней да 620 грамаў за кошт выкарыстання грануляваных камбімкормаў.