У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” з 3 па 5 лістапада прайшлі дзесяты рэспубліканскі конкурс гульнявых праектаў і міжнародны фестываль “Гуляюць дзеці – гуляем мы!”.

У рэспубліканскім конкурсе прыняло ўдзел 12 камандаў. У прызёрах – прадстаўнікі рэгіёна. Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ўзнагародзілі дыпломам другой ступені за праект “Добры дзень, лес!”. Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі атрымаў дыплом трэцяй ступені. Адзначылі яго за гульнявы праект “Цырк паехаў, а мы засталіся!”.

У міжнародным фестывалі гульнявых праектаў прынялі ўдзел каманды з Беларусі і Расіі. Гаспадары з праектам “Зубраняці – 45!” перамаглі ў намінацыі “Уменне працаваць у камандзе”.