Учора, 13 лістапада, у Вілейскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы прайшла шоу-праграма “Энергія прыгажосці”.

– Назва была абрана не выпадкова, бо менавіта прыгажосць натхняе ўсіх ствараць, удасканальвацца, развівацца і станавіцца лепш, – кажа педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч. – Адразу перад гледачамі паўстала калекцыя вобразаў старажытнага свету. На сцэну выйшлі зачаравальныя дзяўчыны ў белых сукенках, асветленыя яркімі агнямі – сапраўды было ўзрушлівае відовішча.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Смельчакам мяняюць вобраз. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Смельчакам мяняюць вобраз. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Майстры-цырульніцы Вольга Сіняўская і Аліна Ляшчэвіч прадставілі майстар-клас па стварэнні самых незвычайных прычосак. Для гэтага з залы запрасілі смельчакоў, якія хацелі змяніць свой вобраз. Вобразы ім стварылі вельмі смелыя.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Напрыканцы было фінальнае дэфіле, якое складалася з мноства розных вобразаў.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Падрыхтаваць шоу-праграму дапамаглі майстры вытворчага навучання каледжа. А ідэйным натхняльнікам і асноўным выканаўцам стала выкладчыца Алена Жук. Увасобілі праект у жыццё з удзелам актыўных навучэнцаў каледжа.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.