21-гадовы хлопец з Каліфорніі Джон Дэвід Глод важыў 170 кг, а зоркай яго зрабіла шчырасць.
Многія скідаюць вагу. (Праўда, нямногім удаецца скінуць аж 70 кілаграмаў.) Але мала хто настолькі шчыра паказвае сваё цела пасля пахудзення.
Калі Джон у майцы, ён круты. Але варта яму зняць саколку, як паказваецца абвіслая скура. Яна расцягнулася, і яе не прыбярэш.
“Калі я апрануты, я адчуваю сябе добра. Але і раздзетым я сябе не пачуваю не так ужо і некамфортна”, – расказвае Глод.
Глод раздзяецца перад камерай, і відна абвіслая скура пад накачанымі цяпер грудзямі, унізе жывата, пад пахамі.
Абвісанне скуры – тыповае наступства пахудання. Хоць яно і непрыгожа, але ўсё адно для здароўя лепш схуднець!
Глод расказвае, што страціць вагу псіхалагічна нашмат цяжэй, чым тое расказваюць яркія рэкламы дыет і “спальвання тлушчоў”. І хлопец падкупляе сваёй чыста амерыканскай пазітыўнасцю: “Я зрабіў гэтае відэа, бо я дагэтуль не магу прымірыцца да канца, з тым, што выйшла. Я хацеў мець дасканалае цела, але гэта не мой выпадак. Ну і норм! Я ганаруся тым, ад чаго да чаго я прыйшоў і чым я стаў!” – кажа ён, хоць ягоны голас часам зрываецца ад хвалявання.
Паглядзіце відэа і ацаніце дасягнутае хлопцам.
Паводле “Нашай нівы“.
Пра тых, хто ў Маладзечне зарабляе 10 мільёнаў рублёў (Відэа)
Сацыяльны эксперымент: як у Беларусі і ў Польшчы адгукаюцца на просьбу дапамагчы
Відэаапытанне ў Маладзечне: хто сэкс-сімвал Беларусі?