У  Маладзечне 7 лістапада прайшлі занальныя спаборніцтвы ў межах спартакіяды  цэнтраў  фізкультурна-аздараўленчай работы,  фізкультурна-аздараўленчых  цэнтраў  і  фізкультурна-спартыўных  клубаў  па месцы жыхарства.

У спаборніцтвах узялі ўдзел 90 чалавек. Яны змагаліся ў  валейболе, міні-футболе і настольным  тэнісе, паведамляе molodechno.edu.minskregion.by.

Прывядзём прызавыя месцы прадстаўнікоў рэгіёна.

Па міні-футболе першае месца заняла каманда Маладзечанскага раёна,  трэцяе – Валожынскага.

У  валейболе паміж жанчын другімі  былі прадстаўніцы  Маладзечанскага раёна, трэцімі – Валожынскага. У мужчын перамаглі  маладзечанцы,  на другім месцы – віляйчане.

У  настольным тэнісе другое і трэцяе месцы занялі  прадстаўнікі Маладзечанскага і Валожынскага  раёнаў.  А  ў асабовым  заліку сярод жанчын перамагла  Яўгенія  Хрусталёва (Маладзечанскі раён).