На мінулым тыдні “Рэгіянальная газета” запусціла конкурс. Для ўдзелу ў ім трэба было даслаць рэцэпт старажытнай беларускай стравы, прыгатаваць яе і даслаць фота. Пераможцу чакалі два білеты нам канцэрт “Старога Ольсы”.
Перш за ўсіх з заданнем справілася Марына Кацярыніч. Яна даслала рэцэпт стравы гарбуза з сушанай садавіной. Яе гатавала бабуля, каб пацешыць дзяцей нечым салодкім.
Другім з заданнем справіўся Зміцер Заяц і яго сям’я. Яны даслалі рэцэпты страў, якія гатавалі на Дзяды.
На гэта свята ў іх на стале былі куцця, верашчака, бліны, кіслая капуста, селядзец з цыбуляй, морс з журавін.
На стале куцця, верашчака, бліны, кіслая капуста, селядзец з цыбуляй, морс з журавін.
Рэцэпт куцці
Інгрэдыенты: ячныя крупы, паўшклянкі разынак, дзве сталовыя лыжкі мёду.
Спосаб прыгатавання: памыць ячныя крупы, варыць іх 30-40 мінут. Пасля даць крышачку астыць. Дадаць у крупы памытыя разынкі і мёд.
Рэцэпт верашчакі
Інгрэдыенты: 1 кілаграм дамашняй кілбасы, 1 шклянка курынага або свінога булёну, 2 сталовыя лыжкі мукі.
Спосаб прыгатавання: кілбасу падсмажыць на патэльні да румянага колеру, дадаць да яе бульён. Даць закіпець. Пасля гэтага дадаць муку. Усё перамяшаць, патушыць 10 хвілін.
Стол на Дзяды гатовы. Смачна есці!