Павысіцца цана на абаненцкую плату, зыходныя нацыянальныя галасавыя выклікі, тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі і SMS-паведамленні.

“Velcom” правядзе ўніфікацыю цаны міжнародных выклікаў у гадзіны найбольшай і найменшай нагрузкі. Не зменіцца цана на відэазванкі, зыходныя галасавыя міжнародныя выклікі у гадзіны найбольшай нагрузкі, інтэрнэт-трафік большасці тарыфных планаў, а таксама абаненцкая плата і галасавыя выклікі тарыфнага плана “Сацыяльны”.

Змены не закрануць штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку.

Ад 1 снежня “Velcom” мадэрнізуе шэраг тарыфных планаў. Гэта прывядзе да зніжэння цаны, уключанага ў абаненцкую плату інтэрнэт-трафіка.