Слупок тэрмометра стане паступова апускацца да мінусавой тэмпературы, месцамі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Слабая галалёдзіца.

18 лістапада, у аўторак, чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Толькі па паўднёвым захадзе месцамі невялікія ападкі, у асноўным дождж. Слабая галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, па паўднёвым захадзе – парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад -3 да +3. Па паўночным-усходзе пры праясненнях – да -6. Днём – ад -2 да +4. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.

19 і 20 лістапада, у сераду і чацвер, надвор’е ў краіне будуць вызначаць халаднаватыя паветраныя масы. Захаваецца халаднаватае і няўстойлівае надвор’е. Па паўднёва-заходняй палове пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Слабая галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу – ад -5 да +2. Па паўночным усходзе пры праясненнях – да -7. Днём – ад -2 да +4.