Як паведамілі ў МНС, незвычайнае здарэнне адбылося ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці.

Янотападобны сабака праваліўся ў стары калодзеж на закінутай ферме. Яго жаласлівыя стогны пачуў ратавальнік Іван Казак, які праходзіў побач. Ён і знайшоў звярка, які не мог сам выбрацца са дна калодзежа.

Ратавальнік змайстраваў лесвіцу з дошчачак і спусціў яе жывёле. Раніцай, калі Іван Казак здаў змену і вярнуўся да калодзежа, звярок так і сядзеў на дне: не сцяміў, каб па самаробнай лесвіцы вылезці. Давялося спускацца за ім. Калі звярка паднялі наверх, той даў лататы.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=138903