18 лістапада, у аўторак, у 15.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя гурта “Крама”. Яна пройдзе ў Мінску ў рэстаране беларускай кухні “Камяніца” па Першамайскай, 18. Нагодай для яе стаў выхад новага альбома “Белая вада”. Удзельнікаў чакае сустрэча з музыкамі, выдаўцамі альбома, прыемны пачастунак.

Паведаміць пра свой удзел вы можаце па тэлефонах: (8029) 6490888, (8044) 5779089, ці праз электронную пошту: w1979@tut.by.

28 лістапада, у пятніцу, а 19-й гадзіне ў Мінску ў Палацы культуры чыгуначнікаў будзе канцэрт гурта.

Можна выйграць білеты на “Краму”, калі даслаць у рэдакцыю сваю калядную гісторыю або падзяліцца традыцыямі сваёй сям’і на Каляды. Чакаем вашых лістоў да 21 лістапада. Усяго будзе два пераможцы. Кожны атрымае па аднаму квітку.

Наш электронны адрас: regionnews@rh.by.

Наш паштовы адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68-а.

Цана білетаў на канцэрт – ад 120 да 280 тысяч рублёў. Без нацэнкі білеты можна купіць у пераходзе Якуба Коласа ў Мінску. Набыць білеты можна і праз інтэрнэт на сайтах: kvitki.by, ticketpro.by. Усім, хто набудзе білет папярэдне, чакае падарунак у дзень канцэрта – кампакт-дыск ад БМАgroup. Тэлефоны для даведак: (8029) 6490888, (8029) 8517706.