Падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў Вілейскага раёна. Складалася яна з дзевяці відаў спаборніцтваў.
Удзельнічалі ў спартакіядзе дзевяць камандаў.
Першае месца ў круглагадовай спартакіядзе занялі прадстаўнікі Вілейскай ЖКГ. Яны перамаглі з вялікай перавагай, бо ўдзельнічалі ў большай колькасці спаборніцтваў.
Другое месца – у каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэцяе – у “Энергазбыту”, расказаў інструктар-метадыст цэнтра “Сатурн” Аляксандр Вайда.