Сярод жанчын перамаглі маладзечанкі, другое і трэція месцы – у прадстаўніц Лагойскага і Мядзельскага раёнаў адпаведна.

У мужчын першае месца за мядзяльчанамі. Далей размясціліся прадстаўнікі Вілейскага і Лагойскага раёнаў, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

Па выніках папярэдніх спаборніцтваў у далейшым этапе чэмпіянату вобласці прымуць удзел толькі пераможцы: маладзечанкі і мядзяльчане.