Праз паштовыя скрыні РУП “Белпошта” можна паведамляць інфармацыю пра асоб, якія займаюцца незаконным абаротам алкагольных напояў, аб месцах незаконнага вырабу спіртнога і іншую інфармацыю.

Для гэтага дастаткова апусціць у паштовую скрыню паперу любога фармата без канверта, паштовай маркі. На ёй павінна быць адпаведная інфармацыя.

Пасля вымання лістоў супрацоўнікі пошты ўсе запісы будуць перадаваць у РАУС або паведамляць пра інфармацыю па тэлефоне 102.

Звестак пра сябе пісаць не трэба. Усю інфармацыю супрацоўнікі РАУС правераць. Таму просяць паведамляць толькі дакладную інфармацыю.