На жаль, мы заўважаем, як хутка бяжыць час, калі мінула ўжо многа год. Тое, што мы не распарадзіліся часам як след, выклікае моцнае засмучэнне.

Чым раней мы асэнсоўваем унікальнасць жыцця, яго непаўторнасць, тым больш у нас часу, мы цэнім кожную хвіліну.

Тайм-менеджмент − гэта ўменне эфектыўна кіраваць часам і кантраляваць яго. Гэта ўменне размяркоўваць, што для вас цяпер галоўнае, а што другаснае.

Дзякуючы яму мы можам працаваць больш прадуктыўна, а непатрэбныя справы адкідаць у карзіну.

Кіруючыся асноўнымі прынцыпамі тайм-менеджменту, вы станеце паспяховым і шчаслівым чалавекам.

Прынцыпы і прыёмы тайм-менеджменту, якія вядуць да поспеху

1. Уявіце, што сёння ваш апошні дзень.

Калі заўтра ў вас складаны ці напружаны дзень, падумайце пра яго як пра апошні. Тады вы пагледзіце на складанасці зусім з іншай вышыні і інакш ацэніце прыярытэты.

2. Займайцеся планаваннем.

Ваша працавітасць адразу павышаецца на 25%, калі вы плануеце свой дзень.

Складаныя заданні падзяляйце на некалькі падзадач, а не хапайцеся за ўсё.

Не імкніцеся паспець усё адразу. Менавіта нерэальныя жаданні прыводзяць да таго, што апускаюцца рукі.

А калі планаваць дзень звечара, можна зэканоміць 30-35% часу.

3. Пазбаўцеся ці абмяжуйце раскрадальнікаў часу:

  • тэлевізар
  • сацыяльныя сеткі
  • недакладныя мэты
  • спробы зрабіць празмерна многа за адзін раз
  • асабістая неарганізаванасць, папяровыя завалы
  • лянота, слабая матывацыя
  • немагчымасць адмовіць
  • няўменне давесці справу да канца
  • пастаяннае пераключэнне ўвагі
  • празмерная цяга паразмаўляць
  • звычка адкладаць на потым
  • незапланаваныя наведнікі
  • жаданне ведаць усё ў падрабязнасцях
  • нецярплівасць.

Кожны можа сам вызначыць, што ў яго забірае час. Паспяховыя людзі вядуць хронаметраж раскрадальнікаў часу, каб аналізаваць, куды знікае час і чаму мы не паспяваем.

Час у вашых руках. Фота poembook.ru.

Час у вашых руках. Фота poembook.ru.

4. Вучыцеся расстаўляць прыярытэты.

Вельмі проста адсеяць няважныя справы і сканцэнтравацца на важных. Варта расставіць усе свае справы па месцах. Гэта зручна рабіць з дапамогай матрыцы, якую прыдумаў амерыканскі прэзідэнт Эйзенхаўэр.

Выпішыце са штодзённіка план аднаго дня ці тыдня. Што вы зрабілі, якія задачы вырашылі, з кім сустракаліся, хто замінаў вам працаваць, колькі часу згубілі?

Размяркуйце зробленае па чатырох квадратах матрыцы.

1. Важныя тэрміновыя справы 2. Важныя не тэрміновыя справы
3. Няважныя тэрміновыя справы 4. Няважныя не тэрміновыя справы

Квадрат 1: Калі ён непрапарцыйна разросся, значыць, тэрміны і даты кіруюць вамі, а не вы кіруеце сваім жыццём. Магчыма, вы проста дацягнулі ўсё да апошняй мяжы.

Значыць, вы няправільна расстаўляеце прыярытэты, не ўмееце перадаваць свае абавязкі іншым, не давяраеце людзям, што побач з вамі, цягнеце ўсю нагрузку на сабе.

Квадрат 2: Важна, але не тэрмінова − цудоўная філасофія. Калі вы змаглі так размеркаваць час, што гэты квадрат найбольш запоўнены, вас застаецца шчыра павіншаваць.

Вы выдатна ўмееце канцэнтравацца на галоўным, маеце свой пункт погляду, таму што атрымалі дастаткова часу спакойна паразважаць пра бягучыя і будучыя праекты.

Квадрат 3: Няважна, але тэрмінова? Дробязі, кароткатэрміновыя мэты і праблемы. Калі гэты квадрат запоўнены найбольш, можна меркаваць, што з усіх сваіх службовых абавязкаў вы выбіраеце толькі неістотныя. Вамі лёгка маніпуляваць.

Стваральнік гэтай матрыцы казаў: “Тэрміновыя справы, як правіла, не самыя важныя, а важныя − не самыя тэрміновыя”.

Людзі, якія імкнуцца і дамагаюцца поспеху, пазбягаюць спраў з квадратаў 3 і 4.

5. Канцэнтруйцеся ад пачатку да канца на адной справе. Ніколі не пераходзьце да другога задання, пакуль не выканаеце першае.

Жабка на сняданак  –  дзень без напружання. Фота holosua.com.

Жабка на сняданак – дзень без напружання. Фота holosua.com.

6. “З’ядайце жабу на сняданак”.

“Жабай” называюць самую складаную справу. Пачынайце дзень з самага складанага. Гэта дазволіць не накручваць сябе і не нагнятаць напружанне.

7. Сачыце за парадкам і чысцінёй.

Мы можам траціць 30% часу, каб знайсці неабходны дакумент ці інфармацыю.

8. Працуйце ў адзін і той жа час. Калі вы назіралі за сабой, то маглі вызначыць свае біялагічныя гадзіны, у якія найбольш актыўныя. Самыя энергазатратныя справы пакідайце на гэтыя гадзіны актыўнасці.

9. Адпачывайце. Ва­жны прынцып тайм-менеджмента − выхадны дзень і пяціхвілінныя перапынкі цягам рабочага дня. Гэта неабходна, каб аднавіць сілы.

Правілы, якія вучаць эфектыўна кіраваць часам

  • вызначыць жыццёвыя мэты
  • планаваць рабочыя і выхадныя дні, работу, жыццё
  • ставіць рэальныя тэрміны выканання задач
  • арганізаваць найбольш важныя справы адпаведна біярытму
  • не дазваляйце губляць свой час упустую
  • паважайце самі і патрабуйце павагі іншых да свайго часу.