17 лістапада, у панядзелак, Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ.

У ім ёсць пералік асобаў, якія маюць першаснае права на атрыманне арэнднага жылля рэспубліканскага і камунальнага жыллёвага фонда. Да іх адносяцца суддзі, работнікі пракуратуры, дзяржаўныя служачыя з адпаведнага пераліку пасадаў, якія маюць права на атрыманне арэнднага жылля.

Жыллё будуць даваць толькі на перыяд працы.

Указам устанаўліваецца норма расходу сродкаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) аднаго квадратнага метра агульнай плошчай арэнднага жылля для дзяржаўных служачых. Яна не павінна перавышаць восем з паловай мільнаў рублёў на 1 студзеня 2014 года. Гэта з улікам апошняй індэксацыі па статыстычным індэксам.

Паўналетнія члены сям’і не будуць мець права на ільготныя крэдыты

Памер платы за карыстанне арэндным жыллём будзе вызначацца ў залежнасці ад месца знаходжання жылога памяшкання і добраўпарадкавання. А таксама з улікам прымянення паніжаючых кафіцыентаў.

Дзяржаўным органам па ўзгадненню з Дзяржкамітэтам прадстаўляецца права прымаць рашэнні аб бязвыплатным набыцці жылога памяшкання ў маёмасць краіны з камунальнай або прыватнай уласнасці.

Паўналетнія члены сям’і памерлага наймальніка службовага памяшкання выключаюцца з пераліку асобаў, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылога памяшкання.

Хто можа трапіць у першы арэндны дом у Маладзечне па вуліцы Лясная, 6

500 чалавек прэтэндуюць на арэндны дом у Маладзечне

У Маладзечне плануюць будаваць новы арэндны дом у мікрараёне Усходні

34 тысячы чалавек у рэгіёне стаяць у чарзе на жыллё

Каб купіць кватэру, настаўніцы трэба не есці 68 месяцаў (Выпраўлены)