22 лістапада, у суботу, у касцёле Святой Тройцы адбудзецца канцэрт арганнай музыкі. Ён пройдзе ў чатыры гадзіны дня.

Як расказаў Андрэй Міхневіч, арганіст касцёла Святой Тройцы:

– Білеты на канцэрт ужо раскупленыя. Пераважна іх прадавалі па заяўках, напрыклад, санаторыю “Нарач”, Беларускай АЭС, прадпрыемствам у Вілейцы, Маладзечне. Таксама на канцэрт прыедуць госці з іншых краін.

Арганіст касцёла Святой Тройцы адзначыў, што ахвотныя могуць прыехаць на канцэрт без перашкоды.

 – Усё ж такі гэта касцёл, – заўважае Андрэй Міхневіч. – Таму людзі без перашкоды могуць трапіць сюды. Іншая справа, што магчыма не будзе, дзе сесці, прыйдзецца стаяць.

Аднак служыцель касцёла мяркуе, што гэта не перашкода для тых, хто сапраўды хоча трапіць на канцэрт.

Касцёл можа змясціць 500 чалавек

У касцёле 350 сядзячых месцаў. Аднак Андрэй Міхневіч адзначыў, што крэслы будуць дастаўляць. У касцёле можа змясціцца 500 чалавек.

Канцэрт будзе падзелены на дзве часткі: малітва за памерлых і канцэрт твораў сусветнай класікі.

Цяпер у касцёле робяць вітражы. Усяго ў касцёле на вокнах 164 квадрацікі, на кожным павінна быць выява святога. Цяпер зроблена 48 квадрацікаў.

Усе грошы ад канцэрта пойдуць на добраўпарадкаванне і рамонт касцёла. Ужо закупілі тратуартную плітку барвовага колеру.

22 лістапада ў Гервятах пройдзе канцэрт арганнай музыкі

Канцэрт арганнай музыкі ў Гервятах плануюць правесці ў лістападзе