Гэтыя мерапрыемствы з’яўляюцца часткай стварэння адзінай электроннай сістэмы аховы здароўя краіны. У многіх паліклініках ужо створаныя, у іншых ствараюцца электронныя амбулаторныя карты гісторыі хваробы пацыента. Іх дублікаты на папяровых носьбітах з мэтай бяспекі пакуль застануцца. Увядзенне электроннага рэцэпту «ўпіраецца ў праблему ўвядзення адзінай электроннай карткі, адзінай базы і сістэмы абароны інфармацыі», адзначыла спецыяліст.

Электронная медыцынская карта стане часткай адзінай карткі грамадзяніна, якая будзе складацца з медыцынскай інфармацыі, растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай працы Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ Уладзімір Лапіцкі.