“Рэгіянальная газета” прапанавала чытачам расказаць свае цікавыя гісторыі пра тое, як яны парацца ў лазні, якія традыцыі ў іх існуюць, паразважаць над тым, што карысней лазня ці саўна.

Сваю гісторыю нам даслала чытачка Наталля. Дзяўчына расказала смешную гісторыю, як у яе вёсцы Доры мыліся ў лазні.

– Памятаю, быў у нашай вёсцы святар. Той заўсёды хадзіў мыцца са сваім шкіпінарам. Усё пары яму не хапала! – абураецца дзяўчына. – Бывала, як ліне яго на гарачыя камяні, здаецца, усе ўнутранасці выгараць. Дык гэта пры тым, што мылася я ў жаночым аддзяленні. У мужчынскім нават і не ведаю, што рабілася.

Мыўся святар пасля ўсіх

Дзяўчына заўважае, што пах пасля мыцця святара стаяў яшчэ тыдзень. Да наступнай лазні.

І вось аднойчы аднавяскоўцы Наталлі вырашылі правучыць яго і не пусціць у лазню. Усе мыліся, а некалькі чалавек чакалі на вуліцы, пакуль не пакажацца чырвоная машына святара.

Як толькі ўбачылі яе, заскочылі ў лазню, закрылі знутры дзверы і вокны. Як святар не імкнуўся туды трапіць, нічога не атрымалася. Запусцілі яго толькі пасля таго, як усе памыліся.

– Але і гэта не адвучыла яго браць з сабой у лазню шкіпінар, – падсумоўвае Наталля. – Толькі мыцца ўжо хадзіў не з усімі, а пасля.

Аматары лазні просяць паддаць парку: як правільна парыцца і ці можна пахудзець у парылцы