У Палацы культуры 14 лістапада адзначылі 75-годдзе стварэння Вілейскага райадзела ўнутраных спраў.

Узнагародамі адзначылі лепшых супрацоўнікаў райаддзела, павіншавалі сваіх ветэранаў. Добры настрой стварыў на свяце ансамбль казацкай песні “Бацька Атаман”.

Абласное ўпраўленне Народнага камісарыята ўнутраных спраў і гарадское аддзяленне міліцыі ў Вілейцы стварылі па загадзе ад 2 лістапада 1939 года.