– Аднак каранцін накладзены на шэсць месяцаў пасля дэзінфекцыі, – адзначыў Іосіф Тамковіч, начальнік Вілейскай ветэрынарнай станцыі. – Пасля гэтага там будуць гадаваць цялят.

15 жніўня на сайце “Рэгіянальнай газеце” з’явіўся артыкул “Свіней у Заброддзі рэкамендуюць калоць. Ці ёсць афрыканская чума, маем розныя адказы”. Усе афіцыйныя асобы, з якімі мы гаварылі на гэтую тэму, падкрэслілі, што было некалькі прычын для  закрыцця свінафермы.

Па-першае, яна знаходзілася вельмі блізка да вёскі. Па-другое, не мела добрай агароджы і работнікі не праводзілі належную дэзінфекцыю ў памяшканні. Ферма была стратная.

Свойскіх свіней рэкамендавалі калоць, парасят можна было гадаваць.

Начальнік Вілейскай ветэрынарнай станцыі заўважыў, што пасля закрыцця свінафермы, людзі не скардзіліся на падзеж свойскіх свіней.