У аддзеле турызму Нацыянальнага парку “Нарачанскі” завяршаюць распрацоўку новага экскурсійнага маршруту. Прысвечаны ён падзеям Першай сусветнай вайны.
Тэматычны маршрут “Скрозь час” уключае аб’екты ў Мядзельскім, Вілейскім і Смаргонскім раёнах, расказала начальнік аддзела турызму Нацыянальнага парку “Нарачанскі” Людміла Краўчонак.
Першых экскурсантаў плануюць правезці па ім у снежні. Актыўна выкарыстоўваць маршрут збіраюцца з наступнай вясны.