У Радашковічах сур’ёзна пацярпела дзіця ў ДТЗ з удзелам аўтамабіля з летнімі шынамі. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

– 20 лістапада каля 18.10 у гарадскім пасёлку Радашковічы Маладзечанскага раёна 52-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем “Мерседэс”, наехаў на малалетняга пешахода. Хлопчык пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ 9-гадовы хлопчык з страсеннем галаўнога мозгу і закрытым пераломам правай галёнкі шпіталізаваны ў бальніцу, – распавялі ў УДАІ. На пярэдняй восі аўтамабіля былі ўсталяваныя летнія шыны.