Месцамі туман, шэрань, ноччу і раніцай галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -7. Днём ад -3 да +2.
22 і 23 лістапада, у суботу і нядзелю, надвор’е будзе вызначаць у асноўным маларухомы атмасферны фронт.
22 лістапада, у суботу, у заходніх і цэнтральных раёнах краіны, а ў нядзелю, 23 лістапада, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі туман, шэрань. Ноччу і раніцай галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -7. Па ўсходзе пры праясненнях да -9. Днём ад -3 да +2.