Сустрэчу з вучнямі сярэдняй школы №2 у пятніцу, 21 лістапада, вёў начальнік Валожынскага аддзела СК Віталь Юрэвіч.

Як распавяла старшы следчы Юлія Селятыцкая, у гутарцы бралі ўдзел вучні 10-11 класаў. Распавядалі пра небяспеку наркотыкаў і пра магчымыя наступствы ад іх ужывання і распаўсюджвання.

Падчас сустрэчы паказалі дакументальны фільм, прысвечаны праблеме наркаманіі.

Акрамя гэтага, Віталь Юрэвіч абмеркаваў з дырэктаркай школы Ларысай Петрашкевіч тыя метады, якія выкарыстоўвае школа для распаўсюджвання інфармацыі аб шкодзе наркотыкаў.

– Дзякуй богу, у нас такіх выпадкаў няма, – кажа Ларыса Вікенцьеўна. – Але гаварыць пра гэта трэба, бо лепш папярэдзіць, чым пасля змагацца. Гаворым пра небяспеку наркотыкаў на класных гадзінах, запрашаем на бацькоўскія сходы супрацоўнікаў міліцыі, паказваем тэматычныя фільмы, ладзім “круглыя сталы”. Нават думаць страшна пра наркаманію.

Аднак, адзначае Ларыса Петрашкевіч, гэта тыя рэаліі, у якіх мы сёння жывём.