Турнір пройдзе 24 лістапада.
Удзел у ім пацвердзілі ўсе чатыры дыяцэзіі Беларусі. Удзельнікам чэмпіянату ў трэці раз стане і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Маладзечна — трэці па ліку горад, які збірае футбольных заўзятараў сярод каталіцкага духавенства.
План турніру:
12.00 — святая Імша (парафія Св. Казіміра ў Маладзечне)
14.00 — цырымонія адкрыцця і пачатак гульняў (Лядовы Палац)
19.00 — цырымонія закрыцця і ўзнагароджванне ўдзельнікаў.