У Вілейскім раёне правядуць агляд-конкурс на лепшае святочнае афармленне адміністрацыйных, грамадскіх і жылых будынкаў.

Пройдзе ён з 15 па 22 снежня. Конкурс праводзіцца па шматлікіх намінацыях: ад лепшага святочнага афармлення двара і дома да ўстаноў і прадпрыемстваў.

Вынікі конкурсная камісія падвядзе да 28 снежня, вынікае з паведамлення на сайце Вілейскага райвыканкама.